УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 студзеня 2000 г. № 26

Аб узнагароджаннi Р.І.Янкоўскага ордэнам Францыска Скарыны

За вялікі асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўзнагародзіць вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Янкоўскага Расціслава Іванавіча ордэнам Францыска Скарыны.