УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 сакавіка 2000 г. № 149

Аб прысваеннi Р.Ф.Мельнiку ганаровага звання «Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь»

За вялікі асабісты ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыі прысвоіць галоўнаму прадстаўніку дзяржаўнага прадпрыемства «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» ў дзяржаўным прадпрыемстве «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» Мельніку Рыгору Феадосьевічу ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь».