УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 красавіка 2000 г. № 205

Аб прысваеннi Я.І.Паўлiнай i Ю.С.Раскiнай ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь»

За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў прысвоіць спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы Паўлінай Яўгеніі Іванаўне і Раскінай Юліі Сяргееўне ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».