УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 жніўня 2000 г. № 433

Аб прысваеннi У.М.Будаю i М.П.Маршак ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь»

За значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва, высокае выканаўчае майстэрства прысвоіць артыстам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча Будаю Уладзіміру Мікалаевічу і Маршак Марыі Пятроўне ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».