УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 жніўня 2000 г. № 462

Аб узнагароджаннi Г.І.Сiдарэнкi ордэнам Айчыны ІІІ ступенi

За вялікія заслугі ў развіцці кардыялагічнай навукі, стварэнне нацыянальнай школы кардыялогіі ўзнагародзіць галоўнага навуковага супрацоўніка-кансультанта Беларускага навукова-даследчага інстытута кардыялогіі Сідарэнку Георгія Іванавіча ордэнам Айчыны ІІІ ступені.