УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 кастрычніка 2000 г. № 568

Аб узнагароджаннi І.Я.Навуменкi ордэнам Айчыны ІІІ ступенi

За вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры, актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць узнагародзіць галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Навуменку Івана Якаўлевіча ордэнам Айчыны ІІІ ступені.