УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 чэрвеня 1999 г. № 326

Аб прысваеннi В.А.Цярэшчанку ганаровага звання «Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь»

За вялікі асабісты ўклад у стварэнне і развіццё айчыннай вытворчасці парфумерна-касметычных прэпаратаў і сродкаў бытавой хіміі прысвоіць генеральнаму дырэктару закрытага акцыянернага таварыства «Белбыткамплект», прэзідэнту праўлення сумеснага прадпрыемства «Беліта» Цярэшчанку Віктару Аляксеевічу ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».