УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 ліпеня 1999 г. № 403

Аб прысваеннi А.Б.Спiрыдовiч ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь»

За вялікі асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнай культуры прысвоіць спецыяльнаму карэспандэнту рэдакцыі музычных і забаўляльных праграм Беларускага тэлебачання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Спірыдовіч Алене Барысаўне ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».