УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 жніўня 1999 г. № 481

Аб прысваеннi С.А.Картэсу ганаровага звання «Народны артыст Беларусi»

За шматгадовую плённую творчую дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у развіццё опернага мастацтва прысвоіць дырэктару – мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь кампазітару Картэсу Сяргею Альбертавічу ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».