УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 кастрычніка 1999 г. № 626

Аб прысваеннi М.І.Азаматаву ганаровага звання «Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь»

За вялікі асабісты ўклад у стварэнне канкурэнтаздольных аўтаматызаваных сістэм кіравання спецыяльнага і народнагаспадарчага прызначэння прысвоіць генеральнаму дырэктару дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Агат» – дырэктару дзяржаўнага прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут сродкаў аўтаматызацыі» Азаматаву Мікалаю Іллясавічу ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».