ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 26 чэрвеня 2000 г. N 950

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.Г.ЛАМАКIНА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За значную дапамогу ў падрыхтоўцы нацыянальнай каманды
Рэспублiкi Беларусь да Чэмпiянату свету 2000 года па хакею з шайбай,
забеспячэнне яе выступлення на гэтым Чэмпiянаце ўзнагародзiць
генеральнага дырэктара Мiжнароднай калiйнай кампанii Ламакiна
Анатолiя Генадзiевiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН