ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лютага 2001 г. № 138

Аб узнагароджанні В.В.Камзельскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у захаванне і аднаўленне рыбных запасаў Рэспублікі Беларусь узнагародзіць старшага дзяржаўнага інспектара – начальніка Пінскай міжраённай інспекцыі рыбааховы Камзельскага Валерыя Віктаравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.