ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лютага 2001 г. № 146

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай бяспекі на небяспечных вытворчых аб’ектах

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай бяспекі на небяспечных вытворчых аб’ектах.

Адобрыць праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай бяспекі на небяспечных вытворчых аб’ектах (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Міністра па надзвычайных сітуацыях Астапава Валерыя Пятровіча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.