ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 27 верасня 2000 г. № 1489

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI С.М.УШАРЭНКI I Л.I.КАЛЯДЗЕНКI ГАНАРОВАЙ 
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
 Ушарэнку Сяргея Мiронавiча, дырэктара Навукова-даследчага
iнстытута iмпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю Беларускага
дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургii,
доктара тэхнiчных навук, за шматгадовую плённую працу, вялiкi
асабiсты ўклад у распрацоўку навуковых асноў i працэсаў iмпульснага
нагружэння металаў i сплаваў, стварэнне i прамысловае асваенне новых
iнструментальных кампазiцыйных матэрыялаў;
 Калядзенку Леанiда Iванавiча, падрыўнiка пятага разраду
Навукова-даследчага iнстытута iмпульсных працэсаў з доследнай
вытворчасцю Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна