ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 снежня 2000 г. № 1882

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ 
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АДКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА 
 "МIНСКI КАМБIНАТ ХЛЕБАПРАДУКТАЎ"

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За высокiя поспехi ў вытворчасцi, павышэнне эфектыўнасцi працы,
выраб дабраякаснай прадукцыi i падтрымку развiцця сацыяльнай сферы
ўзнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь адкрытае акцыянернае таварыства "Мiнскi камбiнат
хлебапрадуктаў".
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН