ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     11 снежня 2000 г. № 1883

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI ШЭРАГА РАБОТНIКАЎ АДКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА 
 ТАВАРЫСТВА "МIНСКI КАМБIНАТ ХЛЕБАПРАДУКТАЎ" ГАНАРОВАЙ 
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За  шматгадовую  добрасумленную  працу  i  дасягненне   высокiх
паказчыкаў  у  вытворчасцi  ўзнагародзiць  Ганаровай граматай Савета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  работнiкаў  адкрытага  акцыянернага
таварыства "Мiнскi камбiнат хлебапрадуктаў":

 Букрэй                 - старшага  майстра  ўчастка  бястарнага
 Вольгу Мiкалаеўну        захоўвання i водпуску прадукцыi

 Токараву               - апаратчыка  крупяной  вытворчасцi цэха па
 Зiнаiду Iванаўну         перапрацоўцы ячменю ў ячныя крупы

 Халдаева               - электраманцёра па рамонту
 Анатолiя Андрэевiча      электраабсталявання

 Шынкевiча              - грузчыка збожжа
 Уладзiмiра Мiкалаевiча

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН