ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 3 кастрычнiка 2000 г. № 1510

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН 
 АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
друку, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам
юстыцыi, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам сувязi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве
ў галiне друку i iнфармацыi.
 Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi