ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    3 кастрычнiка 2000 г. № 1513

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ НА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI  
 АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЧЫГУНАЧНАГА ТРАНСПАРТУ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Прыняць    прапанову    Беларускай  чыгункi,  узгодненую   з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам  Эстонскай  Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне чыгуначнага
транспарту.
     2. Зацвердзiць   праект  Пагаднення  памiж  Урадам   Рэспублiкi
Беларусь  i  Урадам  Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне
чыгуначнага транспарту   (прыкладаецца)   *)  у  якасцi  асновы  для
вядзення перагавораў.
     Дазволiць  уносiць  у  праект  названага  Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

     3. Упаўнаважыць Начальнiка Беларускай чыгункi Рахманько Вiктара
Рыгоравiча  на вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў
па  праекту  Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Эстонскай    Рэспублiкi  аб  супрацоўнiцтве  ў  галiне   чыгуначнага
транспарту.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН