ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 12 снежня 2000 г. № 1895

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ УМОВАХ РАЗМЯШЧЭННЯ I 
 АБСЛУГОЎВАННЯ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ ПРАДСТАЎНIЦТВАЎ РЭСПУБЛIКI 
 БЕЛАРУСЬ ВА УКРАIНЕ I УКРАIНЫ - У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам фiнансаў i iншымi
зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб умовах размяшчэння i
абслугоўвання дыпламатычных прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь ва
Украiне i Украiны - у Рэспублiцы Беларусь (прыкладаецца) *).
 Упаўнаважыць на падпiсанне названага Пагаднення першага
намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку Валянцiна
Уладзiмiравiча.
 
 __________________________
 *) Не рассылаецца.