ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2001 г. № 180

Аб узнагароджанні А.М.Русецкага і Ф.Ц.Алейніка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Русецкага Анатолія Максімавіча, намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прамысловасці рэспублікі;

Алейніка Фёдара Ціханавіча, эканамічнага саветніка ўпраўлення знешніх сувязей Міністэрства прамысловасці, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё знешнеэканамічных сувязей прадпрыемстваў прамысловасці.