ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 18 мая 2000 г. N 712

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.А.ГАЙСЁНКА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую добрасумленную працу i значны асабiсты ўклад у
фармiраванне i рэалiзацыю дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi ў
Рэспублiцы Беларусь, актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi рэспублiкi
ўзнагародзiць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях
Рэспублiкi Беларусь Гайсёнка Вiктара Анатольевiча Ганаровай граматай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН