ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 сакавiка 2001 г. № 422

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ МЕМАРАНДУМА
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ,
УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI I УРАДАМ УКРАIНЫ Ў
ГАЛIНЕ АБАРОНЫ НАСЕЛЬНIЦТВА, ПАЦЯРПЕЎШАГА Ў ВЫНIКУ
КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС, РЭАБIЛIТАЦЫI
РАДЫЕАКТЫЎНА ЗАБРУДЖАНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Пагадзiцца з   прапановай   Камiтэта   па   праблемах   вынiкаў
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС  пры  Мiнiстэрстве  па  надзвычайных
сiтуацыях, узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам
юстыцыi,  аб  правядзеннi  перагавораў  па  праекту  Мемарандума  аб
узаемаразуменнi  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь,  Урадам Расiйскай
Федэрацыi  i  Урадам  Украiны   ў   галiне   абароны   насельнiцтва,
пацярпеўшага ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,  рэабiлiтацыi
радыеактыўна забруджаных тэрыторый.
     Зацвердзiць у  якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Мемарандума аб узаемаразуменнi  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь,
Урадам  Расiйскай  Федэрацыi  i  Урадам  Украiны  ў  галiне  абароны
насельнiцтва, пацярпеўшага ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,
рэабiлiтацыi радыеактыўна забруджаных тэрыторый (прыкладаецца)*.
     Упаўнаважыць старшыню Камiтэта па праблемах вынiкаў  катастрофы
на  Чарнобыльскай  АЭС  пры  Мiнiстэрстве  па надзвычайных сiтуацыях
Цалко  У.Р.  на  правядзенне  ад  iмя  Урада   Рэспублiкi   Беларусь
перагавораў  па праекту ўказанага Мемарандума,  дазволiўшы ўносiць у
яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi  i  дапаўненнi,  якiя  не  маюць
прынцыповага характару.
______________________________
     *Не рассылаецца.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН