ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        23 мая 2000 г. N 732

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ МЕРАХ 
 ПА РЭГУЛЯВАННЮ ДОСТУПУ НА РЫНКI ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ 
 МЫТНАГА САЮЗА ТАВАРАЎ I ПАСЛУГ З ТРЭЦIХ КРАIН

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову Мiнiстэрства  замежных  спраў,  узгодненую  з
Мiнiстэрствам   юстыцыi   i  iншымi  зацiкаўленымi,  аб  правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення аб мерах па рэгуляванню доступу на
рынкi  дзяржаў  -  удзельнiц Мытнага саюза тавараў i паслуг з трэцiх
краiн.
     Адобрыць праект  Пагаднення  аб мерах па рэгуляванню доступу на
рынкi дзяржаў - удзельнiц Мытнага саюза тавараў i  паслуг  з  трэцiх
краiн (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
     Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў  Вялiчку
Валянцiна  Уладзiмiравiча  на  правядзенне  перагавораў  па  праекту
названага Пагаднення.
     Дазволiць  уносiць  у  выпадку неабходнасцi ў праект Пагаднення
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
 
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                      У.ЯРМОШЫН