ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    5 кастрычнiка 2000 г. № 1536

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ 
 ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI 

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Дзяржаўнага камiтэта па друку, узгодненую з
Мiнiстэрствам   замежных  спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i   iншымi
зацiкаўленымi  рэспублiканскiмi  органамi  дзяржаўнага кiравання, аб
падпiсаннi  Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi.
     Упаўнаважыць  Намеснiка  Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi  Беларусь
Папкова Аляксандра Андрэевiча на падпiсанне названага Пагаднення.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН