ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     21 снежня 2000 г. № 1974

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ 
 РЭСПУБЛIКI АБ СВАБОДНЫМ ГАНДЛI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i  iншымi  зацiкаўленымi,  аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб свабодным гандлi.
     Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi  Беларусь  i
Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб свабодным гандлi (прыкладаецца)
*) у якасцi асновы для перагавораў.
     Упаўнаважыць першага  намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
Валянцiна  Уладзiмiравiча  на  правядзенне  перагавораў  па  праекту
ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўнесцi ў яго ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
     
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН