ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 красавіка 2001 г. № 459

Аб падпісанні Пратакола да Праграмы ваенна-тэхнічнага і ваенна-навуковага супрацоўніцтва Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Кітайскай Народнай Рэспублікі, падпісанай 5 снежня 1996 г. у г. Пекіне

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства абароны, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб падпісанні Пратакола да Праграмы ваенна-тэхнічнага і ваенна-навуковага супрацоўніцтва Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Кітайскай Народнай Рэспублікі, падпісанай 5 снежня 1996 г. у г. Пекіне.

Адобрыць праект Пратакола да Праграмы ваенна-тэхнічнага і ваенна-навуковага супрацоўніцтва Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Кітайскай Народнай Рэспублікі з улікам змяненняў, унесеных у ходзе перагавораў па ўказанаму праекту Пратакола (прыкладаецца)*.