ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        31 мая 2000 г. N 785

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КАДАСТРУ, ЗЯМЕЛЬНЫХ РЭСУРСАЎ, 
 ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову  Дзяржаўнага  камiтэта па зямельных рэсурсах,
геадэзii   i   картаграфii   Рэспублiкi   Беларусь,   узгодненую   з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Рэспублiкi
Малдова  аб  супрацоўнiцтве  ў галiне кадастру,  зямельных рэсурсаў,
геадэзii i картаграфii.
     Зацвердзiць праект  Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Малдова аб  супрацоўнiцтве  ў  галiне  кадастру,
зямельных  рэсурсаў,  геадэзii  i  картаграфii  (прыкладаецца)  *) у
якасцi асновы для правядзення перагавораў.

 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць Старшыню   Дзяржаўнага   камiтэта   па   зямельных
рэсурсах,  геадэзii i картаграфii  Кузняцова  Георгiя  Iванавiча  на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення,  дазволiўшы
ўносiць у яго змяненнi i  дапаўненнi,  якiя  не  маюць  прынцыповага
характару.
 
 Першы намеснiк
 Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      А.КАБЯКОЎ