ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 15 лютага 2001 г. № 201

АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I
ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ АБ МIЖДЗЯРЖАЎНЫМ АБМЕНЕ
АДПРАЎЛЕННЯМI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ СУВЯЗI АД 23 СНЕЖНЯ 1993
г. I ЗАЦВЕРДЖАНАЕ IМ ПАЛАЖЭННЕ АБ МIЖДЗЯРЖАЎНЫМ
АБМЕНЕ АДПРАЎЛЕННЯМI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ СУВЯЗI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства сувязi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi
Пратакола аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Пагадненне аб
мiждзяржаўным абмене адпраўленнямi спецыяльнай сувязi ад 23 снежня
1993 г. i зацверджанае iм Палажэнне аб мiждзяржаўным абмене
адпраўленнямi спецыяльнай сувязi.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН