ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лютага 2001 г. № 202

Аб назначэнні А.А.Яновіча загадчыкам аддзела пісем і прыёму грамадзян Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і аб вызваленні яго ад пасады начальніка ўпраўлення аграпрамысловага комплексу

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Назначыць Яновіча Аляксея Аляксандравіча загадчыкам аддзела пісем і прыёму грамадзян Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь са службовым акладам адпаведна штатнаму раскладу, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўлення аграпрамысловага комплексу.