ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 кастрычнiка 2000 г. № 1566

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРКМЕНIСТАНА АБ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ ПА ПЫТАННЯХ ВЫКАНАННЯ 
 ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камiтэта, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве i
ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства.
 Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па
пытаннях выканання падатковага заканадаўства (прыкладаецца) *) у
якасцi асновы для правядзення перагавораў.