ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 29 снежня 2000 г. № 2030

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.I.ПОУХА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую плённую працу i значны ўклад у развiццё мясцовай
прамысловасцi ўзнагародзiць прэзiдэнта Беларускага дзяржаўнага
канцэрна па вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў народнага спажывання
Поуха Мiхаiла Iванавiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН