ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 12 кастрычнiка 2000 г. № 1574

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ
 ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 У сувязi з 60-годдзем сiстэмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
 Бажко Iвана Рыгоравiча, майстра вытворчага навучання Вiлейскага
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча № 124 прыборабудавання, за
шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы квалiфiкаваных рабочых
кадраў;
 Iльiна Мiхаiла Васiльевiча, прарэктара па навукова-метадычнай
рабоце Рэспублiканскага iнстытута прафесiянальнай адукацыi, за
значны асабiсты ўклад у развiццё сiстэмы прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi;
 Мiхно Васiлiя Кандрацьевiча, дырэктара Гродзенскага
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча № 74 бытавога абслугоўвання
насельнiцтва, за вялiкi асабiсты ўклад у стварэнне i ўдасканаленне