ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 18 лiпеня 2000 г. № 1081

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ 
 МIНIСТЭРСТВАМ УНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I 
 МIНIСТЭРСТВАМ ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКI САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI 
 В'ЕТНАМ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
падпiсаннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам
унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам грамадскай
бяспекi Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН