ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 красавіка 2001 г. № 513

Аб узнагароджанні Беларускай грамадскай арганізацыі «Інваліды Чарнобыля» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу па аказанню дапамогі грамадзянам, якія сталі інвалідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ліквідатарам гэтай катастрофы і іншым асобам, якія пацярпелі ад яе вынікаў, узнагародзіць Беларускую грамадскую арганізацыю «Інваліды Чарнобыля» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.