ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      19 лiпеня 2000 г. № 1086

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ
 МIНIСТЭРСТВАМ АРХIТЭКТУРЫ I БУДАЎНIЦТВА РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ
 ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць   прапанову  Мiнiстэрства  архiтэктуры  i   будаўнiцтва
Рэспублiкi  Беларусь,  узгодненую  з  Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам  юстыцыi,  аб  падпiсаннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве
памiж  Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрствам навакольнага асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН