ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 19 лютага 2001 г. № 227

АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ АБ КААРДЫНАЦЫI РАСПРАЦОЎКI
ГОРАДАБУДАЎНIЧЫХ ПРАГРАМ РАЗВIЦЦЯ ПАГРАНIЧНЫХ
ТЭРЫТОРЫЙ ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ БУДАЎНIЦТВА,
АРХIТЭКТУРЫ I ЖЫЛЛЁВАЙ ПАЛIТЫКI УКРАIНЫ I
МIНIСТЭРСТВАМ АРХIТЭКТУРЫ I БУДАЎНIЦТВА РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва
Рэспублiкi Беларусь, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення аб каардынацыi
распрацоўкi горадабудаўнiчых праграм развiцця пагранiчных тэрыторый
памiж Дзяржаўным камiтэтам будаўнiцтва, архiтэктуры i жыллёвай
палiтыкi Украiны i Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва
Рэспублiкi Беларусь (прыкладаецца)*.
______________________________
 *Не рассылаецца.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН