ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 6 чэрвеня 2000 г. N 816

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI Р.Л.СТАРОБIНЦА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За вялiкi асабiсты ўклад у арганiзацыю навуковых даследаванняў
i падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi для народнай
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь узнагародзiць галоўнага навуковага
супрацоўнiка Навукова-даследчага iнстытута фiзiка-хiмiчных праблем
Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта Старобiнца Рыгора Лазаравiча
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН