ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2001 г. № 20

Аб узнагароджанні В.С.Саладоўнікавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё інтэграцыйных сувязей з Расійскай Федэрацыяй узнагародзіць кансультанта прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску Саладоўнікаву Валянціну Сцяпанаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.