ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 студзеня 2001 г. № 27

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.М.ГЕРАСIМЕНКI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ 
 САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання,
дзейсную дыпламатычную службу ўзнагародзiць намеснiка Мiнiстра
замежных спраў Герасiменку Аляксандра Мiхайлавiча Ганаровай граматай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН