ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 красавіка 2001 г. № 535

Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2001 г. № 124

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

У частцы першай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2001 г. № 124 «Аб выдзяленні грашовых сродкаў калгасу «40 год Кастрычніка» Івацэвіцкага раёна» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 14, 5/5130) пасля слоў «мінеральных угнаенняў» дапоўніць словамі «і сродкаў аховы раслін».