ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 красавіка 2001 г. № 541

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб узаемных пастаўках тавараў на эквівалентнай аснове

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб узаемных пастаўках тавараў на эквівалентнай аснове.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб узаемных пастаўках тавараў на эквівалентнай аснове (прыкладаецца)*.

______________________________