ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       26 лiпеня 2000 г. № 1127

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.А.ЖОГАЛЯ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За    шматгадовую  плённую  працу,  вялiкi  асабiсты  ўклад   у
арганiзацыю  бяспекi  i  аховы  жыцця  людзей  на вадзе, падрыхтоўку
квалiфiкаваных  вадалазаў  узнагародзiць  начальнiка  экспедыцыйнага
атрада  гiдратэхнiчных работ Беларускага рэспублiканскага таварыства
выратавання  на  водах  Жогаля  Валянцiна  Аляксандравiча  Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН