ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 красавіка 2001 г. № 575

Аб узнагароджанні А.М.Гуль і Г.В.Шавардовай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Гуль Антаніну Міхайлаўну, загадчыка сектара ўліку і выпуску ўрадавых рашэнняў пратакольна-выдавецкага аддзела ўпраўлення справаводства Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, – за шматгадовую плённую працу ў Апараце Урада;

Шавардову Галіну Васільеўну, саветніка-кансультанта рэдакцыйна-выдавецкага аддзела канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, – за шматгадовую плённую працу ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і вялікі асабісты ўклад у распрацоўку афіцыйна-дзелавога стылю ў рэспубліцы.