ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     15 верасня 2000 г. № 1421

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову   Мiнiстэрства    сельскай    гаспадаркi    i
харчавання,    узгодненую   з   Мiнiстэрствам   замежных   спраў   i
Мiнiстэрствам  юстыцыi,  аб  правядзеннi  перагавораў   па   праекту
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i Урадам Рэспублiкi
Польшча аб супрацоўнiцтве у галiне ветэрынарыi.
     2. Зацвердзiць   праект   Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Рэспублiкi  Польшча  аб  супрацоўнiцтве  ў  галiне
ветэрынарыi (прыкладаецца)   *)   у   якасцi   асновы  для  вядзення
перагавораў, прадугледжаных гэтай пастановай.
     Дазволiць уносiць  у  праект  названага  Пагаднення  змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

     3. Упаўнаважыць  начальнiка  Галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi з
Дзяржаўнай ветэрынарнай iнспекцыяй Мiнiстэрства сельскай  гаспадаркi
i харчавання Аксёнава Аляксандра Макаравiча на вядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту Пагаднення  памiж  Урадам
Рэспублiкi  Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў
галiне ветэрынарыi.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН