ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 26 лiпеня 2000 г. № 1135

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УЗАЕМНЫМ 
 ПРЫЗНАННI ДАКУМЕНТАЎ АБ ВУЧОНЫХ СТУПЕНЯХ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб узаемным прызнаннi дакументаў аб
вучоных ступенях.
 Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта Дастанку Анатолiя Паўлавiча на падпiсанне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь названага Пагаднення.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН