ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 21 красавiка 2001 г. № 581

АБ УЗНАГАРОДЖАННI К.А.КАРОБКI I I.А.ПIЛIПЕНКI
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
 Каробку Канстанцiна Аляксандравiча, старшыню праўлення калгаса
"Радзiма Якуба Коласа" Стаўбцоўскага раёна, - за шматгадовую плённую
працу i дасягненне высокiх паказчыкаў у сельскагаспадарчай
вытворчасцi;
 Пiлiпенку Iгара Анiсiмавiча, дырэктара Рэспублiканскага
унiтарнага прадпрыемства "Беларускi праектны, канструктарскi i
тэхналагiчны iнстытут харчовай прамысловасцi", - за шматгадовую
плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё харчовай
прамысловасцi.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН