ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 22 лютага 2001 г. № 246

АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАОСКАЙ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб падпiсаннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лаоскай
Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi аб ваенна-тэхнiчным супрацоўнiцтве.
 Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра абароны па ўзбраенню -
начальнiка ўзбраення Узброеных Сiл Рагажэўскага Пятра Iванавiча на
падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь указанага Пагаднення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН