ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 красавіка 2001 г. № 596

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб заснаванні Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб заснаванні Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць намесніка Міністра замежных спраў Пугачова Васілія Паўлавіча на правядзенне гэтых перагавораў.

Зацвердзіць праект названага Пагаднення ў якасці асновы для перагавораў і дазволіць уносіць у яго ў выпадку неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.