ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 27 лiпеня 2000 г. № 1143

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.А.МАЙЕРА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За значны ўклад у развiццё арганiчнай i металаарганiчнай хiмii,
распрацоўку электрахiмiчных метадаў сiнтэзу металацэнавых i
металакарбаранавых злучэнняў пераходных металаў, у падрыхтоўку
навуковых кадраў узнагародзiць загадчыка аддзела Iнстытута
фiзiка-арганiчнай хiмii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi,
члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара
хiмiчных навук, прафесара Майера Мiкалая Арцёмавiча Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН