ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 студзеня 2001 г. № 83

Аб узнагароджанні А.М.Асіповіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у дасягненне высокіх паказчыкаў па выпрабаванню сартоў раслін, вытворчасці і продажу сельскагаспадарчай прадукцыі ўзнагародзіць дырэктара Мінскай абласной дзяржаўнай сортавыпрабавальнай станцыі Асіповіча Аркадзія Міхайлавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.